Уніфікаваны кантрольны знак – дакумент з пэўнай ступенню абароны, прызначанай для маркіроўкі тавараў.
Парадак атрымання УКЗ:
Зарэгістравацца ў ДІС МТ “Электронны знак” на сайце datamark.by і атрымаць доступ да асабістага кабінета.
Накіраваць заяўку праз тэлефонны званок/электронную пошту/асабісты зварот на выбраны гандлёвы аб’ект для далейшага атрымання ўніфікаваных кантрольных знакаў.
Атрымаць рахунак-фактуру праз факс/ электронную пошту/ асабістую выдачу прадстаўніку заказчыка УКЗ.
Аплаціць заказаныя ўніфікаваныя кантрольныя знакі згодна з рахункам-фактурай на ўказаны разліковы рахунак.
Аплата кошту ўніфікаваных кантрольных знакаў ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку альбо шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу банка для далейшага іх залічэння на рахунак аператара сістэмы маркіроўкі.
Атрымаць уніфікаваныя кантрольныя знакі ў тым жа гандлёвым аб’екцеРУП “Выдавецтва “Белбланкавыд”, у якім быў ажыццёўлены заказ, на працягу 5 рабочых дзён з моманту аплаты. Рэалізацыя ўніфікаваных кантрольных знакаў ажыццяўляецца з афармленнем таварна-транспартнай накладной ці таварнай накладной на папяровым носьбіце.
© 2024 РУП "Издательство "Белбланкавыд" Все права защищены.