Лабараторыя развіцця лічбавай маркіроўкі
Наша лабараторыя створана для даследавання тэхналогій і працэсаў аўтаматызацыі на вытворчасці пры ўкараненні лічбавай маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.
Мэта: пастаяннае развіццё і павышэнне якасці паслугі па маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.
Напрамкі, па якіх праводзяцца даследаванні:
Матэрыялы, з якіх вырабляюцца носьбіта сродкі ідэнтыфікацыі
Расходныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для нанясення сродку ідэнтыфікацыі на яго носьбіт
Тэхнічныя сродкі, якія прымяняюцца суб'ектамі гаспадарання пры ўкараненні маркіроўкі тавараў на прамысловых лініях вытворчасці
Аўтаматызацыя працэсаў ажыццяўлення лічбавай маркіроўкі ў прамысловых рашэннях
У мэтах прыцягнення большай колькасці кваліфікаваных спецыялістаў і бесперапыннага ўдасканалення метадаў праводзімых даследаванняў у нашай лабараторыі, Белбланкавыд актыўна супрацоўнічае з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і плануе развівацца ў гэтым напрамку, прыцягваючы іншыя вышэйшыя адукацыйныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.
© 2024 РУП "Издательство "Белбланкавыд" Все права защищены.